Пошук

25.05.2018 13:01   Фота: posmotrim.by / Catholic.by
Касцёл Божага Цела на паштоўцы пачатку ХХ ст.

Урачыстая эўхарыстычная працэсія, якая распачнецца святой Імшой у нясвіжскім касцёле Божага Цела ў суботу 2 чэрвеня а 11-й гадзіне, будзе прымеркавана да 425-й гадавіны пабудовы святыні — першага помніка барока ва Усходняй Еўропе.

Касцёл Божага Цела ў беларускім Нясвіжы на працягу ўсёй сваёй багатай гісторыі ніколі не зачыняўся, застаючыся месцам культу і рэальнай прысутнасці на нашай зямлі жывога Хрыста ў Эўхарыстыі. Святыня з радавой крыптай-пахавальняй княскага роду Радзівілаў, якая ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны UNESCO, з’яўляецца не толькі архітэктурна-гістарычнай каштоўнасцю, якая вабіць турыстаў з усяго свету, а перадусім домам Божым, дзе Пану спадабалася жыць сярод свайго вернага народа.

Плануецца, што ва ўрачыстасці, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, возьмуць удзел нашчадкі роду Радзівілаў і прадстаўнікі дзяржаўных уладаў.

Пробашч нясвіжскай парафіі Божага Цела кс. канонік Пётр Шарко запрашае далучыцца да святкавання ўсіх тых, хто прымаў сакрамэнты ў святыні, а таксама тых, хто нейкім чынам духоўна з ёю звязаны.

Абноўлена 25.05.2018 15:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.