6 мая а 11-й гадзіне камерны хор Salutaris запрашае на свой сольны канцэрт у ракаўскім касцёле Маці Божай Ружанцовай і св. Дамініка. Уваход вольны.
У канцэрце прагучаць творы кампазітараў розных эпох: ад Рэнесансу да сучаснасці. Некаторыя творы былі напісаныя адмыслова для выканання хорам Salutaris.
Хор Salutaris — лаўрэат міжнародных конкурсаў. Калектыў пад кіраўніцтвам Вольгі Янум існуе ўжо 10 гадоў і наведаў з канцэртамі 19 краін свету.