Пошук

26.04.2018 15:17   Catholic.by

Нацыянальны «Карытас» правядзе семінар на тэму «Планаванне работы з мясцовай супольнасцю і прыцягненне рэсурсаў».

Трэнінг пройдзе 2–3 мая ў Пастырскім цэнтры епіскапата Беларусі (г. Мінск, вул. Кальцова, 153).

Семінар правядуць Святлана Зінкевіч і Марына Корж, прадстаўнікі «Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый».

Як адзначаюць арганізатары, адной з асноўных задач трэнінга стане развіццё ва ўдзельнікаў уменняў у галіне планавання работы ў мясцовых супольнасцях і прыцягненне рэсурсаў для яе рэалізацыі.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Заяўкі можна падаць да 28 красавіка ўключна. Колькасць удзельнікаў абмежавана.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне +375 29 814 18 45 (Вікторыя) або праз электронны адрас caritasby@gmail.com.

Абноўлена 26.04.2018 15:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.