Пошук

16.04.2018 13:11   Catholic.by

Душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі і дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» арганізуюць сямейны баль, які пройдзе 19 мая ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці.

Баль — гэта не толькі танцы, феерычная атмасфера, новыя знаёмствы, гульні і добры настрой. Баль — гэта месца, дзе сужэнцы могуць пабыць разам. На жаль, у сучасным свеце, дзе пануе імклівы тэмп жыцця, на гэта часта не хапае часу. Таму сямейны баль — гэта добрая магчымасць спыніцца, адарвацца ад мітусні, затрымацца на хвілінку і лепш адчуць асалоду ў тым, што мае такую прыгожую назву — сужэнства.

Праграма балю

  • 16.00 – з’езд удзельнікаў
  • 17.00 – урачыстае адкрыццё; першае аддзяленне; фуршэт
  • 19.00 – другое аддзяленне
  • 20.30 – заканчэнне.

Удзельнікаў балю чакаюць цікавыя выступленні, гульні і прыемныя нечаканасці.

Баль пройдзе 19 мая ў Гарадскім доме культуры па адрасе: г. Глыбокае, вул. Камуністычная, 10.

Жадаючых просім запісвацца по тэлефоне:

+375 (29) 899 74 98 – Ірына.

Абноўлена 16.04.2018 22:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа