«Цэнтр сям’і» ў Мінску і дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» запрашаюць на курс па МРП — метаду распазнавання плоднасці (які таксама называюць натуральным планаваннем сям’і і экалогіяй сужэнства).
Заняткі новай групы пачнуцца 16 красавіка ў 14.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 107а (пры парафіі Маці Божай Будслаўскай).
МРП эфектыўны як для планавання зачацця ў сітуацыі зніжанай плоднасці, так і для адкладання зачацця з наяўнасцю абгрунтаваных прычынаў. Метад не супярэчыць маральнаму вучэнню Каталіцкага Касцёла.
Больш падрабязна пра МРП можна прачытаць:
prolife-belarus.org/mrp.html
prolife-belarus.org/20130301.html
prolife-belarus.org/201012183.html
Курс прызначаны для сужэнскіх параў. Вядучыя — інструктары МРП Уладзіслаў і Алена Валаховічы, а таксама доктар акушэр-гінеколаг Людміла Баракова.
Запіс па тэлефоне: +375 29 812 22 76 (Viber).