Пошук

05.04.2018 16:40   Catholic.by

«Сужэнскія Сустрэчы» запрашаюць на рэкалекцыі для сем’яў, якія адбудуцца ў  Мінску 20–22 красавіка.

Крызіс сужэнскага жыцця? Не ведаеце, куды схавалася каханне і ўзаемная падтрымка? Хочаце паглыбіць сваю любоў? Марыце аб глыбокім узаемапаразуменні  і шчаслівай штодзённасці?

Сужэнскія рэкалекцыі — гэта пляцоўка для адказу на ўсе гэтыя пытанні.

Кожны з нас сапраўды марыць аб шчаслівым сужэнстве, як у момант яго стварэння, так і пасля аднаго, пяці, дзесяці або дваццаці ці пяцідзесяці гадоў сужэнскага жыцця. Так і павінна быць! Бо кожная сям’я нарадзілася, каб быць шчаслівай.

Але што мы робім для нашага сямейнага шчасця? Ці ведаем інструменты для паглыблення сваіх сужэнскіх адносін? Ці клапоцімся адно пра аднаго? Ці маем сілы прабачыць і ісці далей?

Ці ўмеем дзяліцца сабой такім чынам, каб стаць больш зразумелым і блізкім для свайго сужонка? Такіх пытанняў можна паставіць вельмі шмат.Радуе тое, што ўсе яны маюць адказ і мы можам яго знайсці і выкарыстаць дзеля ўмацавання нашых адносін. Гэта рэальна! Але трэба трошкі папрацаваць…

Удзельнікі атрымаюць падчас рэкалекцый рэальны інструмент для будавання адносін, якім змогуць карыстацца ў сваёй штодзённасці, нават у тых сітуацыях,  якія сёння здаюцца вельмі цяжкімі і амаль не пакідаюць надзеі на паспяховае вырашэнне.

Маладым сем’ям таксама шчыра прапануем ўдзел у рэкалекцыях, бо ад падмурку, на якім вы будуеце сваю сям’ю, залежыць якасць і глыбіня вашых адносін у будучыні. Запрашаем таксама і тых, хто хоча ўліць у свае адносіны новае дыханне, свежасць, аднавіць цеплыню і еднасць.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Запрашаем усіх, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад канфесіянальнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці, а таксама тых, хто толькі распісаўся ў ЗАГСе, і тых, хто жыве ў шлюбе.

Пачатак 20 красавіка ў 18.00, заканчэнне 22 красавіка каля 15.00.

Адрас: цэнтр «Карытас», вул. Карытас, 1, пас. Ляскоўка, Мінскі р-н.

Тэлефоны для запісу:

‎+375 29 779-19-03 Вольга
‎+375 29 250-06-99 Аляксандр

Абноўлена 06.04.2018 11:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.