Пошук

04.04.2018 16:55   Catholic.by

15 красавіка ў 17.00 ў Мінску распачнецца канцэрт пад назвай «Бог жыве». Фэст хрысціянскай музыкі ладзіцца з нагоды святкавання Уваскрасення Хрыста і трохгоддзя няспыннай малітвы за Беларусь.

«Назва фэсту „Бог жыве“ падалася простай і глыбокай. Яна нясе надзвычай важнае пасланне для чалавека. Бог жыве ў нашай паўсядзённасці, жыве ў радасці і смутку, Ён хоча быць з намі побач ва ўсім, Ён чакае запрашэння ў нашае жыццё», — падкрэсліваюць арганізатары канцэрта.

На фэсце выступяць музыкі розных хрысціянскіх канфесій — «Рыбы», «Зоркі забылі ззяць», Зміцер Цярэнцьеў, Віктар Козел (гурт «Тэзаўрус»).

Канцэрт пройдзе ў гатэлі «Манастырскім» (вул. Кірыла і Мяфодзія, 6).

Старонкі фэсту ў сацыяльных сетках: Facebook і Укантакце.

Абноўлена 05.04.2018 09:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця