Пошук

27.03.2018 17:49   Catholic.by
фота Аляксандры Шчыглінскай

Прапануем вашай увазе расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях дэканатаў Мінск-Захад і Мінск-Усход.



Таксама па тэме:



Архікатэдральная парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

  • Вялікі чацвер:
    • святая Імша Хрызма — 10.00
    • святая Імша Вячэры Пана — 19.00
  • Вялікая пятніца — набажэнства Мукі Пана ў 19.00
  • Вялікая субота:
    • благаслаўленне страваў на велікодны стол (кожную гадзіну) — 09.00–18.00
    • Пасхальная вігілія — 21.45 з трансляцыяй на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24»
  • Вялікдзень:
    • святая Імша з рэзурэкцыйнай працэсіяй у 7.00
    • святая Імша ў 11.30, 13.00, 18.30

Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы

  • Вялікі чацвер  — святая Імша вячэры Пана ў 19.00
  • Вялікая пятніца — набажэнства Мукі Пана і адарацыя Святога Крыжа ў 19.00
  • Вялікая субота:
    • благаслаўленне страваў на велікодны стол (кожную гадзіну) — 10.00–18.00, у 13.00 — стравы благаславіць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр
    • Пасхальная вігілія ў 21.00, аднаўленне абяцанняў хросту. Святую Імшу ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі
  • Вялікдзень:
    • Святая Імша з рэзурэкцыйнай працэсіяй — 7.00
    • Святая Імша — 9.00, 11.00. Пасля кожнай Імшы благаслаўленне страваў на велікодны стол

 

Парафія Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя)

  • Вялікі чацвер —  Імша Вячэры Пана ў 19.00
  • Вялікая пятніца — Крыжовы шлях у 18.00, Літургія Мукі Пана ў 19:00
  • Вялікая субота:
    • Благаслаўленне велікодных страваў ў 10.00, 12.00, 15.00, 18.00 і пасля Імшы на 21.00
    • Пасхальная вігілія ў 21:00
  • Вялікдзень — святая Імша з рэзурэкцыйнай працэсіяй у 7.00, святая Імша ў 10.00, 14.00, 18.00

 

Парафія Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл)

  • Вялікі чацвер —  Імша Вячэры Пана ў 19.00
  • Вялікая пятніца — Літургія Мукі Пана ў 19:00
  • Вялікая субота:
    • Благаслаўленне велікодных страваў на працягу дня з 8.00 да 19.00 праз кожныя 30 хвілін. У 13.00 стравы будзе благаслаўляць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
    • Пасхальная вігілія ў 20.00
  • Вялікдзень — святая Імша з рэзурэкцыйнай працэсіяй у 7.30, святая Імша ў 11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00 і 21.00

 

Парафія Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка)

  • Вялікі чацвер — святая Імша Вячэры Пана ў 20.00
  • Вялікая пятніца:
    • Крыжовы шлях — 19.00
    • Літургія Мукі Пана — 20.00
  • Вялікая субота:
    • Благаслаўленне велікодных страваў — кожныя паўгадзіны з 09.00 да 19.00
    • Пасхальная вігілія ў 20.00.
    • Усяночная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • Вялікдзень — святая Імша з рэзурэкцыйнай працэсіяй ў 06.30; святая Імша ў 10.00 (для дзяцей), 12.00, 14.00 (для моладзі)

 

Парафія Маці Божай Ружанцовай (Лошыца)

  • Вялікі чацвер —  святая Імша Вячэры Пана ў 19.00
  • Вялікая пятніца —  Крыжовы шлях у 18.20, набажэнства Мукі Пана ў 19.00
  • Вялікая субота:
    • Благаслаўленне велікодных страваў — з 9.00 да 19.00 (кожную гадзіну)
    • Пасхальная вігілія — 21.00
  • Вялікдзень —  святая Імша з рэзурэкцыйнай працэсіяй у 7.00; св. Імша ў 10.30 і 12.00

 

Парафія Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка)

  • Вялікі чацвер — святая Імша вячэры Пана ў 19.00
  • Вялікая пятніца:
    • Крыжовы шлях — 18.00
    • набажэнства Мукі Пана — 19.00
  • Вялікая субота:
    • Благаслаўленне велікодных страваў — з 12.00 да 17.00 (штогадзіну), у 12.00 — стравы благаславіць біскуп Юрый Касабуцкі
    • Пасхальная вігілія ў 19.00
  • Вялікдзень — святая Імша з рэзурэкцыйнай працэсіяй у 7.00, Імша — у 10.00

 

Парафія Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына)

  • Вялікі чацвер — святая Імша вячэры Пана ў 19.00. Пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00
  • Вялікая пятніца:
    • Крыжовы шлях у 18.30
    • літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа ў 19.00.
    • На заканчэнне — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры Гробе Пана да 22.00
  • Вялікая субота:
    • адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — з 9.00
    • Благаслаўленне страваў на велікодны стол — у 9.00 (па польску), 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00 і 17.00 (кожную гадзіну)
    • Пасхальная вігілія ў 21.00.
    • Чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ўсю ноч
  • Вялікдзень — святая Імша з рэзурэкцыйнай працэсіяй у 6.00; св. Імша ў 10.30, 12.00 і 13.30

 

Парафія Святых Апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазэно (Зялёны луг)

  • Вялікі чацвер — святая Імша Вячэры Пана ў 19.00. Пасля Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00
  • Вялікая пятніца — Літургія Мукі Пана ў 19.00. Пасля літургіі — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў Гробе Пана да 22.00
  • Вялікая субота:
    • Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў Гробе Пана з 10.00 да 12.00, з 15.00 да 21.30
    • Благаслаўленне велікодных страваў у 10.00, 10.30, 11.00, 11.30, 12.00
    • Пасхальная вігілія ў 22.00
  • Вялікдзень — святая Імша ў 11.00 і 18.00

 

Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)

  • Вялікі чацвер — святая Імша Вячэры Пана ў 20.00, пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту да 23.00
  • Вялікая пятніца:
    • Літургія Мукі Пана ў 20.00
    • усяночная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту да 11. 00 Вялікай суботы
  • Вялікая субота:
    • Благаслаўленне велікодных страваў — кожную гадзіну з 11.00 (благаславіць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр) да 17.00
    • Пасхальная вігілія ў 22.00
  • Вялікдзень — святая Імша ў 12.00 і 18.00

 

Парафія Божага Цела

  • Вялікі чацвер — святая Імша Вячэры Пана ў 19.00
  • Вялікая пятніца:
    • Крыжовы шлях у 18.00
    • Літургія Мукі Пана ў 19.00 (узначаліць біскуп Юрый Касабуцкі)
  • Вялікая субота:
    • Благаслаўленне велікодных страваў — кожныя паўгадзіны з 10.00 да 19.00
    • Пасхальная вігілія ў 20.00
  • Вялікдзень — ранішняя Імша ў 7.00; святая Імша ў 09.00, 12.00 і 19.00



Парафія св. Антонія (Малінаўка)

  • Вялікі чацвер:
    • Крыжовы шлях у 18.00
    • святая Імша Вячэры Пана ў 19.00
  • Вялікая пятніца:
    • Крыжовы шлях у 18.00
    • Літургія Мукі Пана ў 19.00
  • Вялікая субота:
    • Благаслаўленне велікодных страваў з 10.30 да 11.00, а таксама перад і пасля Пасхальнай вігіліі і Імшы ў нядзелю
    • Пасхальная вігілія ў 19.00
  • Вялікдзень — святая Імша ў 08.00

 

Парафія Маці Божай Ларэтанскай (Сокал)

  • Вялікі чацвер — святая Імша Вячэры Пана ў 20.00
  • Вялікая пятніца — Крыжовы шлях і Літургія Мукі Пана ў  20.00
  • Вялікая субота:
    • Благаслаўленне велікодных страваў — у 12.00 і пасля святой Імшы на 23.00
    • Пасхальная вігілія ў 23.00
  • Вялікдзень — святая Імша ў 12.00



Парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны)

  • Вялікі чацвер — святая Імша Вячэры Пана ў 19.00, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту да 22.00
  • Вялікая пятніца:
    • адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры цямніцы Пана з 10.00 да 18.00, з 20.00 да 22.00
    • Крыжовы шлях у 18.00
    • Літургія Мукі Пана у 19.00
  • Вялікая субота:
    • адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з 10.00
    • Благаслаўленне велікодных страваў — кожную гадзіну з 11.00 да 19.00, у 11.00 стравы благаславіць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
    • Пасхальная вігілія ў 20.00
  • Вялікдзень — святая Імша з рэзурэкцыйнай працэсіяй у 06.30; святая Імша ў 09.30

***

Калі вы з Мінска і вашай парафіі няма ў спісе, напішыце нам: info@catholic.by

Абноўлена 29.03.2018 17:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.