31 сакавіка, у Вялікую суботу, Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі наведаюць некаторыя парафіі Мінска і архідыяцэзіі, дзе напярэдадні Вялікадня памоляцца з вернікамі і благаславяць стравы на велікодны стол.
Арцыбіскуп Габар Пінтэр
- 11.00 — Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Мінск, Сухарава)
- 12.00 — Парафія Узвышэння Святога Крыжа (Мінск, Кальварыйскі праезд, 1 (Кальварыя))
- 13.00 — Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы (Мінск, пр. Незалежнасці, 44а)
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
- 09.30 — Парафія Маці Божай Ружанцовай (в. Ракаў)
- 11.00 — Парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (п. Бараўляны)
- 11.45 — Парафія Св. Францішка Асізскага (мрн Уручча, в. Копішча)
- 12.30 — Парафія Св. Андрэя, апостала (Мінск, вул. Старынаўская, 19 (Уручча))
- 13.15 — Парафія Св. Сымона і св. Алены (Мінск, пл. Незалежнасці, 15 — Чырвоны касцёл)
Біскуп Юрый Касабуцкі
- 11.00 — Парафія Св. апосталаў Пятра і Паўла (Мінск, вул. Кальцова, 153)
- 12.00 — Парафія Маці Божай Будслаўскай (Мінск, вул. Івянецкая, 15а (Каменная Горка))
- 13.00 — Парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ (Мінск, вул. Матусевіча, 80 (Кунцаўшчына))