На ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста ў эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 3», «Беларусь 24», а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг эксклюзіўных прамых трансляцый і тэматычных праграм.
Пятніца, 30 сакавіка
- 23.30 – прамая трансляцыя набажэнства Крыжовага шляху з удзелам папы Францішка з рымскага Калізея — «Беларусь 3»
Субота, 31 сакавіка
- 6.20 – спецыяльны перадсвяточны выпуск духоўна-асветніцкага праекта «Існасць» — «Беларусь 1»
- 21.45 – прамая трансляцыя Пасхальнай вігіліі ў Святую Ноч з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — «Беларусь 1»; «Беларусь 24»
Нядзеля, 1 красавіка
- 7.50 – «Размовы пра духоўнае» — «Беларусь 3»
- 8.15 – прамая трансляцыя святой Імшы ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — Першы нацыянальны канал Беларускага радыё
- 8.50 – Слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на ўрачыстасць Уваскрасення Пана — «Беларусь 1»; «Беларусь 24»
- 16.30 – прамая трансляцыя благаслаўлення Святога Айца Францішка Urbi et Orbi — «Гораду і свету» — з плошчы Святога Пятра ў Рыме — «Беларусь 3»