Пошук

17.03.2018 13:13   Catholic.by

24 сакавіка ў касцёле Маці Божай Ружанцовай і св. Дамініка ў мястэчку Ракаў адбудзецца сустрэча з экзарцыстам Пінскай дыяцэзіі ксяндзом Андрэем Шутом.

Святар распавядзе пра экзарцызм як вызваленне ад злога духа; растлумачыць, як вызначыць уплыў сатаны, а таксама асветліць сітуацыі, калі чалавек сам «адчыняе дзверы» сваёй душы і іншых людзей для злога духа.

На заканчэнне адбудзецца аднаўленне абяцанняў Хросту як малітва індывідуальнага вызвалення ад уплыву сатаны.

Праграма сустрэчы:

  • 10.00 – 10.30 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец (у касцёле);
  • 10.30 – 13.00 — сустрэча з кс. экзарцыстам (у парафіяльным доме);
  • 13.00 — святая Імша (у касцёле).
Абноўлена 20.03.2018 15:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа