Пошук

04.10.2023 10:19   Паводле: Vatican News
Новаабраны старшыня манс. Карэл Арліта і яго папярэднік а. Франчэско Бамонтэ. Фота: Interris.it

З 25 па 30 верасня непадалёк ад Рыма праходзіла XIV Канферэнцыя Міжнароднай асацыяцыі экзарцыстаў, удзельнікі якой абралі новае кіраўніцтва. 

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News, старшынёй арганізацыі стаў чэшскі экзарцыст мансеньёр Карэл Арліта.

На сайце інфармацыйнага агенцтва SIR пазначана, што сход экзарцыстаў праходзіў ў Fraterna Domus у Сакрафана каля Рыма і стала першым пасля перапынку ў сувязі з пандэміяй каранавірусу. Папярэдні форум адбыўся ў 2018 годзе.

У сёлетней канферэнцыі ўзялі ўдзел 203 святары-экзарцысты з усіх кантынентаў і каля 100 дапаможных экзарцыстаў.

Новы старшыня, мансеньёр Карэл Арліта паходзіць з Чэхіі, з’яўляецца экзарцыстам і доктарам кананічнага права. Яго папярэднік, айцец Франчэско Бамонтэ, сышоў з пасады па заканчэнні другога тэрміну і быў прызначаны намеснікам новага старшыні.

На канферэнцыі прагучаў шэраг выступленняў і дакладаў. У сваёй справаздачы айцец Франчэска Бамонтэ адзначыў, што сёння ў склад арганізацыі ўваходзіць каля 900 экзарцыстаў. У 2012 годзе іх колькасць была значна меншай — 250.

Абноўлена 04.10.2023 10:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа