Пошук

06.02.2018 14:51   Catholic.by

З 6 лютага па 6 сакавіка ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) (пр-т Незалежнасці, 44а) будзе праходзіць фотавыстаўка Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем». Адкрыццё са змененай экспазіцыяй адбудзецца 6 лютага ў 19.30 (пасля вячэрняй святой Імшы).

На выстаўцы будуць прадстаўлены фотамоманты з пілігрымкі Мінск-Будслаў, фотасюжэты, зробленыя ў 2013, 2015, 2016, а таксама 2017 годзе, якія яшчэ не экспанаваліся.

«Адчуў, што надышоў час падзяліцца свежымі вобразамі з мінулай пілігрымкі», – кажа аўтар Віктар Ведзень.

Таксама на адкрыцці гасцей чакае музычная імпрэза ад удзельніцы пілігрымкі Таццяны Дробыш.

Абноўлена 27.02.2018 17:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа