Пошук

18.06.2018 16:07   Catholic.by

Усе жадаючыя запрашаюцца прыняць удзел у міжнародным фестывалі Mladzifest у Меджугор’і (Боснія і Герцагавіна). Паездка на фестываль, якую арганізуе парафія св. Крыжа ва Уздзе, пройдзе з 30 ліпеня па 9 жніўня.

Падчас выезду плануецца наведаць таксама іншыя цікавыя месцы: Катавіцы (Польшча), Вену, Заграб, Міжземнае мора, вадаспад Кравіцэ ў Босніі і Герцагавіне.

Праграма паездкі:

  • 30 ліпеня – выезд раніцай з Мінска. Пераезд праз беларуска-польскую мяжу. Прыбыццё ў Катавіцы і начлег у сем’ях. Там да беларускіх пілігрымаў далучацца польскія
  • 31 ліпеня – раніцай выезд у Вену, экскурсія па горадзе. Начны пераезд у Меджугор’е
  • 1 жніўня – прыбыццё ў Меджугор’е. Размяшчэнне ў гатэлі. Сняданак. Адпачынак. Удзел у адкрыцці фестывалю. Вячэра
  • 2 жніўня – працяг фестывалю. Сустрэчы з цікавымі людзьмі, сведчанні, вольны час
  • 3 жніўня – працяг фестывалю. Гара Крыжэвац. Вольны час
  • 4 жніўня – працяг фестывалю. Падбрдо – гара аб’яўленняў. Вадаспад Кравіцэ
  • 5 жніўня – выезд на мора на цэлы дзень
  • 6 жніўня – завяршэнне фестывалю. Вольны час і выезд з Меджугор’я ў Заграб (начны пераезд)
  • 7 жніўня – экскурсія па Заграбе. Начны пераезд у Катавіцы
  • 8 жніўня – прыбыццё ў Катавіцы. Магчымая экскурсія ў капальню солі ў Велічцы. Развітанне з польскімі пілігрымамі. Начлег у Катавіцах
  • 9 жніўня – выезд раніцай у Мінск

Увага: для большага камфорту ўдзельнікаў выезду праграма можа быць нязначна зменена. Для пераезду праз межы краін неабходна мець шматразовую шэнгенскую візу.

Кошт паездкі на дадзены момант 310 еўра (віза, аплата консульскага збору ў кошт не ўваходзяць).

Кантакты:

Тэл./Viber: кс. Дзяніс +375 25 77 100 80; Марына +375 29 258 28 99; Вікторыя +375 25 512 30 94
e-mаil: xden_msf@mail.ru

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця