Нацыянальны «Карытас» запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у трэнінгах «Сплануй сваю будучыню». Першы трэнінг адбудзецца 9 лютага з 9.30 да 17.00 у Цэнтры «Карытас» (в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1).
Трэнінгі дапамогуць:
- пазбегнуць многіх памылак у фінансавай сферы;
- набыць фінансавую самастойнасць;
- закласці аснову фінансавай бяспекі чалавека і яго дабрабыту;
- вызначыць мэты і прыярытэты пры фарміраванні сямейнага бюджэту;
- вывучыць стратэгіі, якія дазваляюць зрабіць правільны выбар і рэалізаваць асабістыя фінансавыя планы.
У выніку навучання слухачы набываюць неабходныя веды, разуменне і навыкі ў планаванні сямейнага бюджэту, што дапамагае ім стаць больш упэўненымі, мэтанакіраванымі і адказнымі.
Трэнер – Ігар Мікульчык, старшыня праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыялу арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курсу па фінансавай адукаванасці «Плануй сваю будучыню», член міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь па павышэнню фінансавай адукаванасці насельніцтва.
Удзел у трэнінгу бясплатны.
Запісацца на трэнінг можна, напісаўшы на пошту caritasby@gmail.com, а таксама патэлефанаваўшы на нумар: +375 44 736 17 22.