Пошук

25.01.2018 16:10   Catholic.by

Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» запрашае да прагляду фільма «Нечаканая сустрэча» («The Encounter»), знятага ў 2010 годзе ў ЗША рэжысёрам Дэвідам Уайтам.

Сюжэт фільма дапамагае аднавіць адносіны з Езусам, задумацца над Яго прысутнасцю ў жыцці чалавека. Мы часта гаворым — Езус з намі, Ён кіруе нашым жыццём, але ці ўяўляем, што гэта сапраўды так, а не проста словы?

Ці мы дазваляем Яму прамаўляць у нашым жыцці? Ці чуем Божае слова, скіраванае да нас?

Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў фільме.

Паказ адбудзецца 28 студзеня ў 19.00 у касцёле Узвышэння Святога Крыжа (г. Мінск, Кальварыйскi праезд, 1).

Абноўлена 25.01.2018 17:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.