Нацыянальны «Карытас» запрашае ўсіх жадаючых з розных куткоў Беларусі прыняць удзел у трэнінгах «Сплануй сваю будучыню», якія можна назваць інструментам павышэння фінансавай адукаванасці насельніцтва.
Фінансавая адукаванасць — гэта здольнасць чалавека эфектыўна распараджацца асабістымі фінансамі, трымаць пад кантролем свае даходы і расходы.
Трэнінгі дапамогуць:
- пазбегнуць многіх памылак у фінансавай сферы;
- набыць фінансавую самастойнасць;
- закласці аснову фінансавай бяспекі чалавека і яго дабрабыту;
- вызначыць мэты і прыярытэты пры фарміраванні сямейнага бюджэту;
- вывучыць стратэгіі, якія дазваляюць зрабіць правільны выбар і рэалізаваць асабістыя фінансавыя планы.
У выніку навучання слухачы набываюць неабходныя веды, разуменне і навыкі ў планаванні сямейнага бюджэту, што дапамагае ім стаць больш упэўненымі, мэтанакіраванымі і адказнымі.
Даты бліжэйшых семінараў:
- 10 сакавіка — Ракаў
- 17 сакавіка — Клецк
- 25 сакавіка — Нясвіж
Усім зацікаўленым просьба пісаць на пошту caritasby@gmail.com, а таксама тэлефанаваць на нумар: +375 44 736 17 22.