З 26 па 28 студзеня ў Оршы адбудзецца біблійны курс «Эмаус». Гэты курс – не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі.
Акрамя лекцый, на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць навучэнцы на заняткі (Біблію, сшытак).
Пажадана, каб удзельнікі перад пачаткам курсу прачыталі ў Старым Запавеце Кнігі Валaдарстваў.
Пачатак у пятніцу ў 18.00, заканчэнне ў нядзелю ў 17.30.
Запіс абавязковы і трывае да 24 студзеня, тэлефон: +375 29 713 02 33.
Адказныя за курс: доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Аляксандр Жарнасек МІС.