Пошук

28.11.2017 16:38   а. Яраслаў Банасяк OFMConv / Catholic.by

9 снежня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ва Удзеле пройдзе сустрэча ўдзельнікаў таварыства «Рыцарства Беззаганнай», створанага св. Максімільянам Кольбэ.

Таварыства было закладзена ў 1917 годзе спачатку як малітоўны рух, а праз некалькі гадоў зацверджана Папам Рымскім. На сёння колькасць членаў міжнароднага таварыства дасягае некалькіх мільёнаў. У Беларусі да таварыства «Рыцарства Беззаганнай» належыць каля дзвюх тысяч вернікаў, дзейнічаючы ў межах парафій і ад іх імя.

Сустрэча ва Удзеле будзе прымеркавана да 100-годдзя супольнасці і 15-й гадавіны яе заснавання ў мясцовай парафіі. Пачатак — у 11.00.

У праграме сустрэчы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама святая Імша, падчас якой будзе зачытаны акт прысвячэння сябе, сваіх блізкіх, сем’яў і ўсёй радзімы Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Абноўлена 29.11.2017 00:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.