Пошук

21.11.2017 14:00   grodnensis.by
Семінар для абаронцаў жыцця ў Мінску, чэрвень 2017 г., фота Марыны Валасар

9-10 снежня ў Гродне ў кляштары сясцёр назарэтанак пройдзе базавы семінар для абаронцаў жыцця і сям’і ў форме майстар-класа па выстаўцы «Два шляхі».

Мэты семінара:

• прадастаўленне інфармацыі для ўсіх, хто зацікаўлены пытаннямі абароны жыцця і сям’і
• падрыхтоўка лектараў для правядзення лекцый у абарону жыцця і сям’і
• павышэнне кваліфікацыі тых лектараў, якія ўжо працуюць у сферы абароны жыцця.

Семінар праводзяць: Іван Пузанаў, псіхолаг, педагог, тэолаг; Наталля Пузанава, тэолаг, педагог, настаўнік метаду распазнавання плоднасці, інструктар школы натуральнага нараджэння; Вольга Чаркасава, тэолаг, педагог, псіхолаг, акушэрка, настаўнік метаду распазнавання плоднасці, інструктар школы натуральнага нараджэння.

У працэсе семінара, па запытах удзельнікаў, магчымы некаторыя змены ў праграме.

Праграма:

9 снежня

  • 10.00 — знаёмства. Прэзентацыя выстаўкі «Два шляхі: што абярэш ты?»
  • 11.00 — «Дэмаграфічны крызіс у свеце і ў Беларусі (адмова ад нараджэння дзяцей)»
  • 12.00 — «Штучнае апладненне (статыстыка, прычыны і наступствы)»
  • 13.30 — «Праўда пра кантрацэпцыю»
  • 14.00 — перапынак
  • 15.00 — «Грамадзянскі шлюб або “пробная сям’я”»
  • 16.00 — «Метад распазнавання плоднасці. Экалогія сужэнства»
  • 17.00 — 17.20 – перапынак на каву
  • 17.20 — «Фемінізм: эмансіпацыя шчасця. Гендар: 50 адценняў вар’яцтва (вытокі і наступствы прапаганды гендарнай ідэалогіі ў свеце)»
  • 18.30 — «Інгрэдыенты сямейнага шчасця»

10 снежня

  • 10.00 — «Наступствы сексуальнай рэвалюцыі. Ці магчыма сёння казаць пра цнатлівасць? (Прычыны захаваць цнатлівасць да шлюбу)»
  • 11.00 — «Пытанні эўтаназіі і сучаснай еўгенікі»
  • 12.00 — «Асаблівыя дзеці — асаблівы дар»
  • 13.00 — выніковая рэфлексія. Абмен вопытам

Арганізатар семінара — Рrolife Belarus БФ «Адкрытыя сэрцы».

Семінар пройдзе па адрасе: Гродна, вул. Маладзёжная, 4а

Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 78 15 196 (с. Аляксандра)

Абноўлена 30.11.2017 15:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця