Пошук

16.11.2017 10:35   Кс.Багуслаў Маджэеўскі / Catholic.by

2 снежня ў нарачанскай парафіі Св. Андрэя, апостала, пройдзе дэканальная моладзевая сустрэча «Андрэйкі». Падчас імпрэзы будзе праведзены конкурс ведаў «Сучасныя місіянеры — героі евангелізацыі», прысвечаны хрысціянскім місіям і місіянерам.

Правядзенне конкурсаў ведаў падчас моладзевых сустрэч у Нарачы стала ўжо добрай традыцыяй. Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор, 100-годдзе з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, 500-годдзе з дня нараджэння св. Тэрэзы Авільскай, пашырэнне культу Божай міласэрнасці ў свеце, 100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў — вось тыя тэмы, якім былі прысвечаны мінулагоднія конкурсы ведаў у нарачанскай парафіі.

Сёлета конкурс вырашана прысвяціць тэме хрысціянскіх місій і місіянерам, бо, па словах папы Францішка, «сучасныя місіянеры — героі евангелізацыі».

Падчас падрыхтоўкі да конкурсу моладзь даведаецца не толькі пра тое, хто такія місіянеры, але і пазнаёміцца з дзейнасцю Кангрэгацыі Дачок Беззаганнай Марыі, якая адзначыла сваё 125-годдзе і сёстры якой нясуць сваё служэнне ў Свіры.

Пачатак сустрэчы ў 17.00.

Для тых, хто збіраецца на «Андрэйкі», створана адмысловая віктарына, якую можна прайсці па спасылцы.

Сустрэча пройдзе па адрасе:

Вёска Нарач (Мядзельскі раён), вул. Завадская, 2а.

Абноўлена 02.12.2017 15:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.