8-10 снежня ў доме Святой Тройцы ў Баранавічах пройдуць адвэнтавыя рэкалекцыі для сужэнстваў. Іх арганізуюць «Сужэнскія сустрэчы», мэтай якіх з’яўляецца аднаўленне і паглыбленне сужэнскай любові і еднасці.
У рэкалекцыях могуць прыняць удзел людзі рознага ўзросту, з розным досведам сямейнага жыцця і ўзроўнем ведаў, рознай ступенню пабожнасці, розным веравызнаннем; пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе, і сужэнствы ў паўторным шлюбе.
Умовы ўдзелу
Удзел у рэкалекцыях прымаюць абое сужэнцаў, без удзелу дзяцей і ва ўсіх пунктах праграмы. Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00.
«Сужэнскія сустрэчы» — гэта рэкалекцыйны рух, мэта якога — дапамагчы мужу і жонцы лепш і глыбей разумець адзін аднаго, асэнсоўваючы таямніцу іх шлюбу.
Сужэнствам прапануецца такая форма дыялогу, якая, з аднаго боку, дазваляе мужу і жонцы глыбей пазнаць адно аднаго, а з другога — у выпадку непаразуменняў — дапаможа выйсці з канфліктных сітуацый. Праграма складзена такім чынам, каб дазволіць кожнай пары паглядзець на сваё жыццё ў духу любові, і пабудавана на сучасных ведах з вобласці псіхалогіі, камунікацыі і тэалогіі сям’i.
Кантактныя нумары для запісу:
Святлана Квяткоўская +375 29 644 26 05
Аляксандр Квяткоўскі +375 29 529 93 50
e-mail: suvstrechi@mail.ru
suvstrechi.by