Пошук

30.10.2017 11:20   Кс. Сяргей Бараўнёў / Catholic.by

У Беразінскім аднаўляецца турнір па міні-футболе імя бл. Міхала Сапоцькі сярод мужчынскіх каманд. Бліжэйшы турнір пройдзе 16 чэрвеня 2018 г.

У турніры няма абмежаванняў па ўзросце і прафесіі. Да ўдзелу запрашаюцца таксама духоўныя асобы.

Новай рысай з’яўляецца тое, што паралельна з гэтым турнірам будзе праводзіцца турнір па міні-футболе сярод сем’яў. Цалкам прадстаўляць каманду можа сям'я або 2-3 сям'і. Дзяўчаты і хлопцы могуць разам складаць сваю каманду. Гульня будзе адбывацца па 5 чалавек х 7 хвілін х 2 таймы, у перапынках паміж таймамі ў камандзе можа быць па адной замене (усяго 3 замены ў гульні). Гуляюць кожны з кожным.

Пераможца і прызёры турніру атрымліваюць медалі, а ўсе ўдзельнікі – дыпломы. Напрыканцы 1-я і 2-я каманды турніру гуляюць фінал Кубка імя бл. Міхала Сапоцькі, па выніках якога пераможца атрымлівае Кубак.

Даведкі і запіс па тэлефоне і электроннай пошце:

+375 176 750 17 96 (касцёл)
sergecenter@tut.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа