Пошук

23.11.2017 08:46   Catholic.by

25 лістапада ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (вул. Савецкая, 15, актавая зала) пройдзе біблійны сімпозіум «Божае слова 1517 – 2017», падчас якога адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове.

Сімпозіум праходзіць у межах святкавання 500-годдзя выдання першай друкаванай Бібліі Францішка Скарыны.

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля запрашаюць біскупаў, святароў і кансэкраваных асобаў, выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў каледжа, а таксама ўсіх жадаючых прыняць удзел у біблійным сімпозіуме «Божае слова 1517 – 2017».

Пачатак сімпозіума ў 10.00. Урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ў Беларусі, адбудзецца ў 12.00.

19 снежня а 16-й гадзіне прэзентацыя адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116, зала адукацыйных тэхналогій, 3-ці паверх, пам. 346).

Абноўлена 23.11.2017 11:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа