4-6 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску пройдзе сустрэча для міністрантаў, а таксама для юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем.
Зазірнуўшы ў атмасферу семінарыйнага жыцця, маладыя людзі змогуць на працягу некалькіх дзён удзельнічаць у жыцці духоўнай установы.
Сярод шматлікіх літургічных, духоўных і катэхетычных заняткаў юнакі змогуць разам з семінарыстамі паспаборнічаць у настольным тэнісе, футболе і шахматах. Таксама будзе магчымасць зазірнуць у залу, дзе праходзяць рэпетыцыі музычнага семінарыйнага гурта «Подых Духа».
Асаблівасцю гэтай сустрэчы будзе таксама тое, што юнакі стануць удзельнікамі цырымоніі ўручэння духоўнай вопраткі — сутаны — сямі навучэнцам семінарыі.
Гэта важны этап на шляху падрыхтоўкі да святарства, калі семінарыст усё больш становіцца падобны да духоўнай асобы не толькі ўнутрана, але і ў знешнім выглядзе. 5 лістапада ў 10.30 у пінскай катэдры адбудзецца святая Імша, падчас якой вернікі стануць сведкамі першага апранання сутаны выбранымі семінарыстамі.
Запісацца на сустрэчу можна ў пробашча парафіі або па тэлефонах:
+375 16 565 41 45, +375 25 604 41 86; +375 29 727 31 98