Пошук

31.10.2017 09:02   Catholic.by

4-6 лістапада ў Жодзіне пройдзе другая сустрэча хрысціянскіх музыкантаў. «Грай Пану» — адмысловая музычная майстэрня для тых, хто займаецца музыкай, праслаўляючы Бога.

Зарэгістравацца на ўдзел у сустрэчы можна ТУТ››

Ініцыятыва, якую распачалі ўдзельнікі евангелізацыйнага праекта «Рыбы», знайшла свой працяг. Першая сустрэча адбылася ў Жодзіне 10-12 сакавіка.

Што такое «#ГрайПану»?

Гэта праект па духоўнай і прафесійнай фармацыі музыкантаў. Мэта сустрэч — аб’яднаць хрысціянскіх музыкантаў, стварыць падмурак для ўзаемадапамогі і супрацоўніцтва, знайсці аднадумцаў і чэрпаць натхненне адно ў аднаго.

Падчас майстэрні асобныя заняткі праводзяцца не толькі з вакалістамі, але і з музыкантамі — асобна з барабаншчыкамі, клавішнікамі і гітарыстамі.

Акрамя музыкантаў, на #ГрайПану запрашаюцца прадстаўнікі СМІ, хрысціянскія блогеры і ўсе зацікаўленыя.

Дзе?

Сустрэча будзе праходзіць у памяшканні жодзінскага касцёла Маці Божай Фацімскай (г. Жодзіна, праспект Венісье, 1). Начлег і харчаванне забяспечваюць мясцовыя парафіяне.

Калі?

Пачатак 4 лістапада ў 16.00, заканчэнне — 6 лістапада ў 17.00. Кульмінацыя з’езду — святая Імша 6 лістапада ў 15.00.

Абноўлена 06.11.2017 11:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця