Пошук

15.10.2017 20:45   Catholic.by

29 кастрычніка ў Ракаве і 11 лістапада ў Бабруйску тры навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прымуць дыяканскае пасвячэнне.

29 кастрычніка ў 10.00 у касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Ракаве арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, удзеліць дыяканскае пасвячэнне семінарыстам Яўгенію Баланёву і Андрэю Бураку.

11 лістапада ў 12.00 у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці, удзеліць дыяканскае пасвячэнне семінарысту Паўлу Сідарэнку.

Яўгеній Баланёў нарадзіўся 7 лістапада 1972 года ў горадзе Вялікі Камень (Расійская Федэрацыя). Андрэй Бурак нарадзіўся 22 мая 1989 года ў Мінску. Павел Сідарэнка нарадзіўся 1 ліпеня 1994 года ў Бабруйску. У дадзены момант кандыдаты ў дыяканы вучацца на шостым курсе семінарыі ў Пінску.

 

Абноўлена 11.11.2017 12:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа