Пошук

13.10.2017 10:05   Catholic.by

20-22 кастрычніка ў цэнтры «Карытас» у Ляскоўцы пад Мінскам пройдуць рэкалекцыі па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові для сужэнцаў. Рэкалекцыі арганізуе рух «Сужэнскія сустрэчы».

Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без удзелу дзяцей і ва ўсёй праграме. Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00.

«Сужэнскія Сустрэчы» — гэта рэкалекцыйны рух, мэта якога — паглыбіць шлюбныя адносіны, дапамагчы мужу і жонцы лепш і глыбей разумець адзін аднаго і асэнсаваць таямніцу іх шлюбу. Сужэнствам прапануецца такая форма дыялогу, якая, з аднаго боку, дазваляе мужу і жонцы глыбей пазнаць адзін аднаго, а з другога — у выпадку непаразуменняў — дапаможа выйсці з канфліктных сітуацый.

Каб сустрэцца адно з адным і з Богам, трэба больш слухаць, чым казаць, больш дзяліцца, чым спрачацца, больш разумець, чым ацэньваць, а ў першую чаргу — прабачаць.

Сямейная пара можа за час правядзення рэкалекцый аднавіць свежасць узаемных пачуццяў, абнавіць ці нанова адбудаваць сваё адзінства. Праграма складзена такім чынам, што дазваляе кожнай пары паглядзець на сваё жыццё ў духу любові, і заснавана на сучасных ведах з вобласці псіхалогіі, камунікацыі і тэалогіі сям’i.

На «Сужэнскія Сустрэчы» прыходзяць людзі ў розным узросце, з розным досведам сямейнага жыцця, з розным узроўнем ведаў і рознай ступенню пабожнасці. На рэкалекцыі могуць прыехаць праваслаўныя і змешаныя сужэнствы, напрыклад каталіцка-праваслаўныя, пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе і яшчэ не вянчаліся, сужэнствы ў паўторным шлюбе.

Кантактныя нумары для запісу:
Ганна Баярчук +375 -29-772-91-66
Павел Баярчук +‎375-29-770-20-65

e-mail: sustre4y@tut.by
Сайт: suvstrechi.by

Абноўлена 14.11.2017 16:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця