Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» ў Мінску запрашае на першую восеньскую сустрэчу. 15 кастрычнiка а 19-й гадзiне ў мінскім касцёле Узвышэння Святогa Крыжа (Кальварыйскi праезд, 1) адбудзецца прагляд дакументальнай стужкі «Фаціма».
Фiльм распавядае пра аб'яўленні Маці Божай тром маленькім пастухам – Люцыі, Франсішку і Жасінце. Падзеі адбываліся ў маі – кастрычніку 1917 года ў партугальскiм мястэчку Фаціма. Стужка асаблiвую ўвагу звяртае на лёс дзяцей, iх ахвярнасць i самаадданасць. «Іх святасць узнікла не ў выніку аб’яўленняў, а дзякуючы вернасці і руплівасці, з якімі яны адказалі на атрыманы прывілей — магчымасць бачыць Панну Марыю», – сказаў падчас кананiзацыi Франсішка і Жасінты 13 мая 2017 г. папа Францiшак.
Паглядзець фiльм, каб даведацца больш пра юных святых i пра падзеi, якiя адбылiся 100 гадоў таму, запрашаюцца ўсе жадаючыя.