16 верасня ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне адбудзецца ХІ Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам “Фаціма – заклік да асвячэння сем’яў”.
Адрас: г. Жодзіна, праспект Вэнісье.
Праграма:
- 10.00-11.00 – рэгістрацыя пілігрымаў
- 11.00 – прывітанне пілігрымаў
- 11.30 – канферэнцыя
- 12.00 – Ружанец сем’яў у інтэнцыі міру
- 13.00 – урачыстая святая Імша (узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі)
- 14.30 – абед
- 15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 16.30 – благаслаўленне на заканчэнне
Адказны за мерапрыемства – а. Пётр Фроштэнга OCD.