Пошук


Неўзабаве распачнецца новы навучальны год, а з ім і клопат пра набыццё неабходных школьных прыналежнасцяў. Партал Cаtholic.by зноў далучаецца да дабрачыннай акцыі «Збяры заплечнік» і прапануе жыхарам Мінска ахвяраваць канцылярскія прыналежнасці, якія будуць перададзены школьнікам са шматдзетных сем’яў сацыяльнага дома в. Копішча (каля Уручча, Мінск), а таксама ў некаторыя парафіі Мінскага раёна.

З 8 па 20 жніўня любыя канцылярскія прыналежнасці (сшыткі, ручкі, алоўкі, фарбы і інш.) можна прыносіць у наступныя касцёлы і парафіі:

  • архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Чырвоны касцёл (св. Сымона і св. Алены)
  • парафія Святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы
  • касцёл Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы
  • парафія Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы
  • парафія Божага Цела на Ангарскай
  • парафія Святога Францішка Асізскага ва Уруччы
  • парафія Багародзіцы Апякункі сем’яў у Ждановічах
  • парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах.

Ініцыятарам акцыі з’яўляецца Наталля Ташцімірава — маці дзевяцярых дзяцей. Акцыя праводзіцца ў супрацоўніцтве з пробашчам парафіі Святога Францішка Асізскага айцом Алегам Вайцяховічам OFMCap. Падобныя акцыі праходзілі ў 2012 і 2013 гг. Загаддзя ўдзячныя за вашыя адкрытыя сэрцы і неабыякавасць.

Падрабязнасці можна атрымаць па тэлефоне:
+375 (25) 988 89 70 Наталля

Абноўлена 25.08.2017 15:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа