Пошук

12.08.2017 12:10   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

18-19 жніўня ў Браслаўскім марыйным санктуарыі пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя вернікі.

Сёлетні дэвіз урачыстасцяў: «Фацімскі заклік Марыі – новы шанец для сучаснага свету».

Праграма:

Пятніца, 18 жніўня:

  • 18.00 – святая Імша з удзяленнем Сакрамэнту канфірмацыі
  • 19.30 – канцэрт духоўнай музыкі
  • 20.30 – малітва праслаўлення, канферэнцыя
  • 22.30 – набажэнства (вернікі Усходняга абраду)
  • 23.30 – ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі

Субота, 19 жніўня

  • 24.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай
  • 02.00 – набажэнства Крыжовага шляху
  • 03.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (набажэнства да Божай Міласэрнасці)
  • 07.00 – гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 08.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай
  • 09.00 – ружанцовая малітва
  • 11.00 – галоўная ўрачыстая святая Імша на палявым алтары
Абноўлена 22.08.2017 11:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.