Пошук

17.07.2017 13:30   Вольга Янковіч / Catholic.by
Фота kana.com.ua

Госцем чарговай Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы, якая пройдзе з 28 па 30 ліпеня, стане вядомы ўкраінскі гурт «Кана».

«Кана» — хрысціянскі гурт, які існуе з 2005 года і складаецца з людзей, што жывуць музыкай і Богам. Музыка гурта — гэта сумесь фольк-року і поп-музыкі, узбагачаная джазавымі элементамі.

Значны ўплыў на музычнае развіццё гурта зрабіў знакаміты польскі гурт NewLife’m, прадстаўнікі якога ўжо не раз прымалі ўдзел у Музычнай майстэрні ў Івянцы.

Акрамя канцэртных выступаў ва Украіне і за яе межамі, гурт запісвае сінглы, кліпы і альбомы, займаецца фармацыяй маладых музыкаў і праводзіць разнастайныя майстар-класы. Пазнаёміцца з творчасцю «Каны» можна ТУТ››

Хто яшчэ?

Выступленне «Каны» дапоўніць праграму моладзевай сустрэчы ў Івянцы. Нагадаем, сёлета там выступіць францішканскі семінарыйны гурт Pokój i dobro, а таксама польскі джазмен і евангелізатар Ян Будзяшак.

Праграма сустрэчы ТУТ››

Зарэгістравацца на ўдзел можна па спасылцы››

Малітоўная сустрэча ў Івянцы для моладзі ў гэтым годзе пройдзе 28–30 ліпеня пад дэвізам «Вялікія рэчы ўчыніў нам Пан». На форум, які арганізоўваецца ўжо ў дзявяты раз, запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.

Абноўлена 28.07.2017 12:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа