Пошук

14.07.2017 18:04   Catholic.by

21-23 ліпеня ў Лебедзеве (Маладзечанскі раён) пройдзе трохдзённая сустрэча для юнакоў ад 14 гадоў, прысвечаная пакліканню да святарства.

Арганізуе яе Душпастырства пакліканняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі разам з Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыяй імя св. Тамаша Авінскага ў Пінску.Пачатак сустрэчы — 21 ліпеня ў 12.00.

Як даехаць?

Цягніком альбо іншым транспартам да Маладзечна. Адтуль з аўтавакзала (недалёка ад чыгуначнага вакзала) аўтобусам да Лебедзева. Аўтобусы ў накірунку «Лебедзева» ходзяць кожную гадзіну.
Дакладны адрас: Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в. Лебедзева, вул. Савецкая 40.

Што ўзяць з сабою?

  • Святое Пісанне
  • Нататнік
  • Ручку
  • Спальны мяшок альбо камплект пасцельнай бялізны
  • Зменны абутак

Падрабязная інфармацыя па тэл. 8(029) 622-23-10, 8 (033) 662-23-10 або на e-mail: uladzimir@catholic.by

Абноўлена 28.07.2017 11:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа