
Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае дзяцей парафій Гродна і наваколля далучыцца да сусветнай малітоўнай акцыі «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы».
Зрабіць гэта можна 27 кастрычніка ў гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя.
Пачатак у 17.15.
«Святы Піо аднойчы сказаў: "Калі мільён дзяцей памоліцца на ружанцы, свет зменіцца". Сёння наш свет як ніколі мае патрэбу ў міры, згодзе і суцяшэнні. Вазьміце з сабой ружанцы і прыводзьце сяброў! Давайце разам аб’яднаем нашы галасы ў малітве!» — кажуць арганізатары.
У Каталіцкім Касцёле месяц кастрычнік прысвечаны малітве Ружанца. Акцыю «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы» штогод арганізуе Папскі фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Мэта акцыі — паказаць магутнасць Ружанца, калі яго моляцца дзеці ў інтэнцыі міру ў сваіх сем’ях, сваіх краінах і ўсім свеце.







