Пошук

05.08.2026 17:32   Catholic.by

Фота: а. Аркадзь Куляха OCD

З 14 па 16 жніўня ў Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат) браты кармеліты босыя арганізуюць духоўныя сустрэчы з юнакамі, зацікаўленымі кармэліцкім ордэнам.

Кармэліты босыя чакаюць тых, кто адчувае патрэбу духоўна адпачыць і больш наблізіцца да кармэліцкай духоўнасці.

У гудагайскім Кармелі пануе атмасфера цішыні і супакою, што дазваляе кожнаму ўдзельніку духоўнай сустрэчы прыслухацца да сябе і распазнаць свой жыццёвы шлях. Акрамя таго, юнакі ўбачаць, чым жыве ордэн, які налічвае ўжо не адно стагоддзе.

Падобныя сустрэчы накіраваны на духоўнае ўзбагачэнне і знаёмства з манаскім пакліканнем.

• Пачатак сустрэчы — 14 жніўня ў 17.00.
• Заканчэнне — 16 жніўня ў 14.00.

Кантакты і падрабязная інфармацыя:

+375 (33) 913 93 11 — а. Ігнат Падарэцкі OCD

+375 (33) 606 44 30 — а. Аркадзь Куляха OCD

Арганізатары просяць загадзя паведаміць пра ўдзел па тэлефоне або праз сацыяльныя сеткі:

 

Абноўлена 05.08.2026 21:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа