
Гродзенская дыяцэзія запрашае ўдзельнікаў прыняць удзел у пешых пілігрымках ў дыяцэзіяльны санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі, якія адбудуцца ў жніўні.
Пілігрымка Гродна-Рось

1 жніўня адбудзецца ХХIV пешая пілігрымка з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі. Яе сёлетні дэвіз – «Я пасылаю вас» (Ян 20,21).
Маршрут пілігрымкі: Гродна – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось.
Пілігрымка пачнецца малітвай у касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.
Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Запісацца можна да 30 ліпеня ТУТ>>>
Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+ 375 29 78 40 572 – ксёндз канонік Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі.
Праграма пілігрымкі:
- 07.00 – ад’езд на аўтобусе з плошчы Савецкай у Гродне (прыпынак крама «Баторыя»);
- 08.00 – ранішнія малітвы ў касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту);
- 08.10 – Вялікія Эйсманты – 09.00 – лес (5 км);
- 09.25 – лес – 09.55 – сад (2 км);
- 10.20 – сад – 11.40 – Рэпля (5 км);
- 11.40 – 12.40 – абед;
- 12.40 – Рэпля – 13.45 – Дулеўцы (5 км);
- 14.10 – Дулеўцы – 15.25 – Роскае лясніцтва (5 км);
- 15.50 – Роскае лясніцтва – 17.15 – Рось (5 км);
- 17.15 – уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага;
- 17.50 – падрыхтоўка да святой Імшы;
- 18.00 – святая Імша;
- 20.30 – вяртанне на аўтобусе ў Гродна.
Аўтобус з Гродна ў Вялікія Эйсманты:
Aдправіцца ў 7.00 з плошчы Савецкай (прыпынак крама “Баторыя”). Вялікая просьба не спазняцца!
Аўтобус з Росі ў Гродна:
Aдправіцца ў 20.30 з аўтавакзала ў Росі (знаходзіцца насупраць плябаніі) і давязе да плошчы Савецкай (прыпынак крама «Баторыя»).
Аплата за аўтобус добраахвотная.
Iнфармацыя для вернікаў парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне.
Аўтобус з Гродна ў Вялікія Эйсманты:
Адправіцца ў 7.00 ад капліцы ў мікрараёне Баранавічы (вул. Ваўжэцкага, 2). Вялікая просьба не спазняцца!
Аўтобус з Росі ў Гродна:
Aдправіцца ў 20.30 з аўтавакзала ў Росі (знаходзіцца насупраць плябаніі) і давязе да капліцы ў мікрараёне Баранавічы (вул. Ваўжэцкага, 2).
Пілігрымка Масты-Рось








