Пошук

24.04.2018 12:39   Тэкст і фота: Яўген Амасёнак / Catholic.by

Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі з Гродна, якія спяваюць у хрысціянскім гурце Ave, наведалі Масты, дзе прэзентавалі новы альбом «Адысці мне не дазволь».

22 красавіка, у IV Велікодную нядзелю, якая ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца як Нядзеля Добрага Пастыра, семінарысты вырушылі ў розныя куткі дыяцэзіі, каб падзяліцца з вернікамі сведчаннем свайго паклікання.

Галоўным прагненнем чалавека, які хоча прысвяціць сваё жыццё Богу і людзям, з’яўляецца набыццё тых нязвыклых якасцяў, якімі валодае сапраўдны Пастыр.

Вобраз Добрага Пастыра з’яўляецца тым ідэалам, да якога імкнецца кожны семінарыст падчас духоўнай фармацыі.

Менавіта па гэтай прычыне IV Велікодная нядзеля займае вельмі важнае месца ў жыцці кожнага семінарыста, які ў гэты дзень хоча сустрэцца з тымі, хто няспынна падтрымлівае яго на шляху да святарства.

З гэтай нагоды музычны гурт Ave выступіў з канцэртам у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, падчас якога адбылася прэзентацыя новага альбома «Адысці мне не дазволь».

Прысутныя на канцэрце слухачы былі першымі, хто стаў уладальнікам музычнага дыска, які, як сцвярджаюць музыканты, з’яўляецца падзякай за тую любоў і дабрыню, якімі нястомна адорваюць іх вернікі.

Абноўлена 24.04.2018 15:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.