Пошук

21.07.2026 16:33   Паводле: catholicnews.by / Catholic.by

На Глыбоччыне зноў запаляцца агні веры, творчасці і спорту. 12–13 жніўня вёска Дзеркаўшчына ператворыцца ў сапраўднае месца малітвы і радасці, дзе зберуцца юныя католікі з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Тэмай гэтага года стаў вобраз святога Францішка Асізскага — прыклада Божай любові да ўсяго стварэння.

Гэта мерапрыемства — значна больш за спаборніцтвы. Як нагадваюць арганізатары, Парафіяда грунтуецца на старажытнагрэцкай трыядзе: ТЭАТР — СВЯТЫНЯ — СТАДЫЁН. Кожны ўдзельнік атрымае магчымасць раскрыць сваё сэрца праз малітву, свой талент — праз мастацтва, а сваю волю — праз спорт. Галоўныя ж урокі, якія тут атрымліваюць, — гэта прабачэнне, узаемапавага і сапраўдная чалавечнасць.

Што чакае ўдзельнікаў?

Тэатр (мастацкія спаборніцтвы):

  • Візітная картка «Святы Францішак у жыцці нашай парафіі» (да 10 хвілін) — час для самага смелага крэатыву;
  • Пантаміма «Бог ёсць Любоў!» (7 хвілін) — мастацтва без слоў, зразумелае кожнаму без перакладу;
  • Конкурс сакральнай песні Sacro Song — выключна рэлігійны рэпертуар у сольным выкананні;
  • Конкурс малюнка «Святы Францішак у служэнні…»;
  • Плэй-стэйшн (2 прадстаўнікі ад каманды) і вясёлы вечар з прафесійнымі аніматарамі.

Стадыён (спартыўныя спаборніцтвы):

Камандныя дысцыпліны:
• Міні-футбол (А1+1, В1+1, С1 = 5 чалавек);
• Валейбол класічны (А1+1, В1+1, С1 = 5 чалавек);
• Валейбол пляжны (А1+1, В1+1 = 4 чалавекі);
• Баскетбол (А1+1, В1+1, С1 = 5 чалавек).

Лёгкая атлетыка (асобна хлопцы і дзяўчаты ва ўзроставых групах):
• Бег на 60, 100 і 400 метраў;
• Скачкі ў даўжыню з месца і з разбегу.

Індывідуальныя спаборніцтвы (па 1 хлопцу і 1 дзяўчыне ад групы А, В, С):
• Кіданне мяча, бадмінтон, дартс і шашкі.

Святыня (духоўная праграма):

Асновай усяго дзеяння будзе малітва. У праграме:
• Урачыстая святая Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
• Змястоўныя канферэнцыі;
• Супольная малітва Ружанца і Вяночак да Божай Міласэрнасці;
• Біблійны конкурс на веданне Евангелля паводле Яна (тэст на 45 хвілін);
• Гісторыя касцёла (прысвечана святому Францішку Асізскаму) (тэст на 45 хвілін).

Акрамя таго, усіх чакае экскурсія — наведванне святыняў горада Глыбокае.

Хто можа ўдзельнічаць?

Запрашаюцца дзеці і падлеткі ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Каманда фарміруецца з разліку 10+1 чалавек – гэта мінімальны склад, максімальная колькасць не абмежавана.

Важна! Узроставыя катэгорыі павінны быць прадстаўлены раўнамерна:
— Група А (10-12 гадоў): 2 хлопцы, 2 дзяўчынкі;
— Група В (13-15 гадоў): 2 хлопцы, 2 дзяўчынкі;
— Група С (16-17 гадоў): 2 хлопцы, 2 дзяўчынкі.

Рэгістрацыя каманды праводзіцца да 9 жніўня ўключна.

Што забяспечваюць арганізатары?

Поўнае трохразовае харчаванне, камфортны начлег, транспарт да гарадскога стадыёна ў Глыбокім, неабходны спартыўны і культурны інвентар. Пераможцаў чакаюць узнагароды: камандныя кубкі, індывідуальныя медалі і спецыяльныя сертыфікаты для парафій, якія занялі І, ІІ і ІІІ месцы.

Што ўзяць з сабой?

  • ружанец;
  • спальны мяшок;
  • добры настрой і адкрытае сэрца.
  • дакументы: дазвол ад бацькоў (апекуноў), ксеракопія пашпарта кожнага ўдзельніка, спіс каманды. Усе паперы падаюцца непасрэдна падчас рэгістрацыі.

Духоўны «уступны ўзнос»

Кошт удзелу — не грошы. Гэта шчырая малітва за арганізатараў і аніматараў (мы ўсе разам даверым іх абароне Найсвяцейшай Панны Марыі — малітвай «Тваёй абароне»), а таксама відэакалаж працягласцю да 20 секунд ад кожнай каманды на тэму: «Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі — гэта…». Далучайце крэатыў — вашы відэа стануць часткай гісторыі сустрэчы!

Больш падрабязная інфармацыя:
+375 (29) 216-99-82 — ксёндз Валерый Орсік
E-mail: parafiada993@gmail.com

Парафіяда чакае цябе! Гэта не проста ўдзел у конкурсах — гэта ўнікальная нагода стаць лепшым разам з іншымі, пераадолець сябе і адчуць, што Хрыстус жыве сярод нас. Да сустрэчы на Глыбоччыне!

Абноўлена 21.07.2026 20:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця