Пошук

08.07.2026 13:05   Catholic.by
Фота: Віктар Рынкевіч

З 17 па 22 жніўня ў парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе (Віцебская дыяцэзія) пройдзе летняя школа касцёльнага спеву.

У праграме школы:

    1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў.
    2. Супольны харавы спеў.
    3. Тэорыя і практыка касцёльнага спеву.
    4. Арганнае суправаджэнне.
    5. Азнаямленне з новым спеўнікам «Божа, мы Цябе ўслаўляем».

Курс літургічнай музыкі прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас святой Імшы.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбудзецца 17 жніўня да 14.00 ў доме айца Ярдана ў Браславе.

Пачатак заняткаў у 17.00.

Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне.

Мастацкі кіраўнік праекту — дацэнт Беларускай акадэміі музыкі, галоўны арганіст архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Уладзімір Неўдах.

Запіс

Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца не пазней за 10 жніўня да Іны Сапун

Абноўлена 08.07.2026 13:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.