Пошук

11.05.2026 14:55   Catholic.by

У суботу 30 мая ў цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў вёсцы Ляскоўка адбудзецца інтэграцыйная сустрэча для моладзі перад іспытамі і летнімі канікуламі.

Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюць моладзь ад 16-і гадоў: студэнцкую, працоўную і старэйшую школьную моладзь з Мінска і ваколіц, а таксама ўсіх ахвотных маладых людзей Беларусі.

Пачатак сустрэчы ў 15.00, заканчэнне — у 19.00.

Рэгістрацыя для ўдзелу да 27 мая па спасылцы ТУТ>>>

Адрас:

Мінскі раён, вёска Ляскоўка, вул. Карытас, 1.

Інфармацыя пра даезд з Мінска:

  • аўтобусы № 115э, № 145c
  • маршрутныя таксі 1409, 1151 (да прыпынку «Тубдыспансер»)

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 357-15-86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Абноўлена 12.05.2026 00:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.