Пошук

23.02.2026 08:42   Catholic.by

З 6 па 8 сакавіка рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем'і і духоўных асобаў на рэкалекцыі, якія пройдуць ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» ў Росі (Ваўкавыскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія).

Да ўдзелу запрашаюцца сем’і і духоўныя асобы з Гродна, Гродзенскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі. Колькасць месцаў абмежаваная, таму не варта адкладаць запіс.

Сэнс і мэта рэкалекцый

Праграма, якая ўжо больш за 20 гадоў дапамагае сужонкам па ўсёй краіне, накіравана на пераадоленне крызісаў, аднаўленне эмацыйнай блізкасці, цеплыні, даверу і паглыбленне ўзаемаразумення ў сям’і, з дзецьмі і з іншымі людзьмі.

Для духоўных асоб падрыхтавана асобная праграма, якая адкрывае прастору для глыбейшага дыялогу з Богам і людзьмі.

Каму асабліва варта ўдзельнічаць:

  • сем’ям, якія перажываюць складаны перыяд, пэўны крызіс і шукаюць шлях аднаўлення адносін;
  • сужонкам з добрымі адносінамі, што жадаюць іх развіваць і ўмацоўваць;
  • маладым сем’ям, якія толькі пачынаюць сумесны шлях і хочуць закласці моцны падмурак будучыні;
  • духоўным асобам, якія імкнуцца аднавіць і паглыбіць сувязь з Богам і людзьмі.

Важныя пытанні, якія будуць закранутыя:

  • Як распрацаваць асабісты план для паляпшэння, аднаўлення і ўмацавання адносін у сваёй сям’і?
  • Якія першыя крокі зрабіць менавіта ў вашай жыццёвай сітуацыі?

Што даюць рэкалекцыі?

Рэкалекцыі «Сужэнскіх сустрэч» па ўнікальнай праграме даюць магчымасць не толькі стварыць асабісты план аднаўлення адносін, але і пачаць яго рэалізацыю ўжо падчас рэкалекцый.

Дыялог стане ключавым інструментам, які будзе дапамагаць ствараць больш цеплыні, узаемнай павагі, узаемаразумення і радасці быцця разам.

Сведчанні ўдзельнікаў:

  • «За гады сужэнства мы амаль не мелі часу адзін для аднаго: дзеці, клопаты, бясконцыя справы… Пачатак быў вельмі няпросты, і паступова паміж намі з’явілася адлегласць, нейкая халоднасць. І раптам гэтыя рэкалекцыі прыйшлі менавіта тады, калі мы найбольш у гэтым мелі патрэбу. Тут мы шмат што перагледзелі, перапрацавалі, нібы зноў адкрылі адзін аднаго. Едзем дадому з жаданнем далей клапаціцца пра нашы адносіны і з канкрэтнымі крокамі, якія ўжо намецілі для сябе».
  •  «Я вяртаюся з рэкалекцый з глыбокім пачуццём радасці і еднасці паміж намі. Мы нібыта асцярожна прыбралі з адносін усё лішняе, што назапашвалася гадамі. І разам з гэтай лёгкасцю я вязу з сабой канкрэтнае рашэнне змяніць многае ў сваіх паводзінах, бо яшчэ мацней адчуў: гэта мае вялікі сэнс і каштоўнасць для нашага сужэнства».
  • «У нас назапасілася шмат нявырашаных тэм і ўзаемных непаразуменняў. Раней, калі мы спрабавалі іх абмяркоўваць, кожны ўпарта стаяў на сваім, упэўнены ў сваёй праўдзе, і размова не вяла да прымірэння. Пасля гэтай сустрэчы мы інакш паглядзелі на дыялог і зразумелі, як слухаць і чуць адно аднаго. Цяпер мы ўжо бачым, як па-новаму можна падыходзіць да нашых складаных пытанняў, і адчуваем першыя плады гэтага — больш спакою, разумення і надзеі ў нашых адносінах».

Арганізацыйныя ўмовы

Рэкалекцыі распачынаюцца ў пятніцу 6 сакавіка ў 18.00 і заканчваюцца ў нядзелю 8 сакавіка каля 15.00.

Абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці: і тыя, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў касцёльным шлюбе.

 Адрас: Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р-н, г.п. Рось, вул. Чырвонаармейская, 12, рэкалекцыйны дом «Голас Айца».

 Запіс: Тэлефон / Viber / Telegram: +375 (29) 652-11-44

 

«Нашыя сем’і нарадзіліся каб быць шчаслівымі! Запрашаем выкарыстаць гэтую магчымасць!»

— заклікаюць арганізатары.

Сужэнскія сустрэчы ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца», Рось. Фота з архіва руху.

 

Некалькі сведчанняў сужонкаў, якія перажылі рэкалекцыі:

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця