![](/3/images/news/2024/11/18331/2025-01-29-Dni_Ci_Hu.jpg)
Сёстры Кармэліткі Дзіцяткі Езуса ў Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат) зноў запрашаюць ахвотных дзяўчат і жанчын на «Дні цішыні» — адмысловую малітоўную сустрэчу, якая пройдзе 8–9 лютага.
Тэма лютаўскай сустрэчы — «Свабода ў Хрысце. Як будаваць адносіны з Богам»».
«Дні цішыні» адрасаваныя тым, хто жадае слухаць Божы голас праз цішыню і ўнутраную засяроджанасць, а таксама правесці час у супольнасці.
Сёстры запрашаюць у Гудагайскі Кармэль дзяўчат і жанчын, якія жадаюць правесці два дні ў малітоўнай цішыні і засярожданасці.
Ёсць магчымасць прыезду ў пятніцу, 7 лютага. Даезд цягніком да станцыі Гудагай або маршруткай да Астраўца.
Запіс (абавязковы) і падрабязная інфармацыя па тэл.: +375 (29) 884 39 67 – с. Ідалія