Пошук

14.11.2024 12:36   Catholic.by

23 лістапада ў Мінску пройдзе Другі форум каталіцкай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў.

Першы падобны форум адбыўся ў красавіку гэтага года. На ім маладыя людзі дзяліліся думкамі наконт душпастырства моладзі.

Гэтым разам форум будзе прысвечаны тэме: «Выклікі маладога чалавека ў сучасным свеце».

Каб дапамагчы правесці мерапрыемства, якое будзе адпавядаць актуальным патрэбам моладзі, арганізатары прапануюць усім ахвотным прайсці кароткае анлайн-апытанне з шасці пытанняў ТУТ>>>

  • Увага! Рэгістрацыя ўдзельнікаў працягваецца да 21 лістапада ўключна.

Анлайн-рэгістрацыя для ўдзелу ў форуме ТУТ>>>

Форум для моладзі адбудзецца ў суботу 23 лістапада ў салезіянскім араторыі пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (м-н Серабранка, вул. Пляханава, 28/1).

  • Пачатак у 14.00

Больш інфармацыі на старонцы душпастырства моладзі ў сацыяльнай сетцы Інстаграм ТУТ>>>

З пытаннямі звяртацца па тэл.:
+375(29)3571586 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Абноўлена 14.11.2024 12:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.