Пошук

12.11.2024 19:39   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: rodzina.wiara.pl

15–17 лістапада айцы кармэліты босыя запрашаюць на адмысловыя рэкалекцыі ў Мядзел (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) несакрамэнтальныя сужэнствы.

Гаворка ідзе пра тых, хто з нейкіх прычын стварыў сям’ю без сакрамэнту сужэнства (касцёльнага шлюбу), бо для гэтага існуюць непераадольныя перашкоды.

Духоўныя практыкаванні пройдуць у рэкалекцыйным доме пры мядзельскім Кармэлі.

Рэкалекцыі дадуць удзельнікам магчымасць усвядоміць і адчуць, што Бог і Касцёл іх не адкідаюць, і дапамогуць знайсці выйсце, каб жыць у ласцы Божай.

  • Запіс да 14 лістапада па тэл. (+вайбер):
    +375 (44) 589 68 98а. Аляксандр Стока OCD, адказны за рэкалекцыйны дом
Абноўлена 12.11.2024 22:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа