Пошук

01.11.2024 14:02   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: immago.com

23 лістапада ў Мінску пройдзе Другая хрысціянская IT-канферэнцыя, якая будзе прысвечана штучнаму інтэлекту.

Арганізатары форуму прапануюць пошук на наступныя пытанні: штучны інтэлект (ШI) — гэта праблема сучаснасці або спосаб вырашэння праблем? тэхналогіі штучнага інтэлекту ахопліваюць усё больш сфер дзейнасці, але як хрысціяніну выкарыстаць інавацыі, ці можа ШІ дапамагчы ў служэнні?

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, хто імкнецца жыць хрысціянскімі каштоўнасцямі і прафесійна развіваецца ў лічбавым асяроддзі: ІТ-спецыялістаў, стваральнікаў медыякантэнту, духавенства і тых, хто служыць і выкарыстоўвае тэхналогіі ў служэнні.

Тэма канферэнцыі — штучны інтэлект для жыцця і служэння.

Мерапрыемства распачнецца святой Імшой. Потым адбудзецца серыя дакладаў ад спікераў, якія падзеляцца сваімі ведамі і досведам выкарыстання штучнага інтэлекту.

Сёлета ўдзельнікаў чакае новы інтэрактыўны фармат — практычныя майстар-класы, дзе разам яны змогуць на практыцы ўжыць ШІ для вырашэння задач, задаць свае пытанні. Заключнай часткай канферэнцыі стане дыскусійная панэль, дзе ўдзельнікі абмяркуюць, як тэхналогія ХХІ стагоддзя паўплывае на будучыню і якое месца чалавека ў ёй.

Праграма канферэнцыі

  • 9.00 — рэгістрацыя
  • 10.00 — святая Імша
  • 11.00 — «Ад вытокаў да ШІ: Падарожжа машыннага навучання і яго ўжыванне ў генерацыі выяваў і моўных мадэлях», Мікалай Канавальчук
  • 12.00 — даклад «Дзённік святара: выкарыстанне ШІ-душпастырства і духоўнага жыцця» — ксёндз Яўген Шымановіч
  • 13.00 — абед
  • 14.30 — паралельныя ўоркшопы
    • «Блог — універсальны сродак камунікацыі», Віталь Грышкевіч
    • «ШI у праслаўленні, або калі хочаш спяваць, але не ўмееш», Мікалай Буры
    • «Як тэставаць API выкарыстоўваючы ШI? Досвед праекту imsha.by», Андрэй Місан, Віктар Місан
  • 16.00 — даклад «Не LLM адзіным: хAI і Семантычны Асацыятыўны Кампутар як будучыня зразумелага ШІ», Томас Грунэвальд
  • 17.00 — дыскусійная панэль «AI in Our Side?», Андрэй Місан, кс. Андрэй Рылка, Томас Грунэвальд
  • 18.00 — час для нэтўоркінга

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу для абмеркавання і абмену ведамі, а таксама пошуку новых шляхоў для служэння з дапамогай тэхналогій.

Пра тое, як прайшла першая хрысціянская ІТ-канферэнцыя, можна даведацца ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.