Пошук

31.10.2024 19:23   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

9 лістапада ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Заслаўе (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Захад) адбудзецца святкаванне ўспаміну святога Губерта — апекуна паляўнічых і ўсіх, хто любіць прыроду і клапоціцца аб ёй.

З гэтай нагоды цэлебрацыю святой Імшы ў заслаўскім касцёле ўзначаліць арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Пачатак у 12.00.

Пробашч парафіі ў Заслаўі ксёндз канонік Антоній Клімантовіч ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае да ўдзелу ўсіх ахвотных.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа