Пошук

30.10.2024 14:37   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота Ірэны Ахрамовіч

Айцы кармэліты босыя запрашаюць юнакоў, якія цікавяцца манаскім жыццём у ордэне, на духоўную сустрэчу, якія пройдзе з 7 па 10 лістапада ў Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат).

Гэта сустрэча для маладых людзей ад 16-і гадоў, якія жадаюць дакрануцца да цішыні і ў супакоі сэрца распазнаваць свой жыццёвы шлях. Удзельнікі сустрэчы змогуць на ўласныя вочы ўбачыць, як і чым жывуць манахі з гары Кармэль.

Кармэліты босыя чакаюць на сустрэчы ўсіх, каму трэба спыніцца (адпачыць), спытацца (паразмаўляць), хто хоча больш даведацца пра кармэліцкую духоўнасць.

  • Пачатак сустрэчы — 7 лістапада ў 18.00.
  • Заканчэнне — 10 лістапада ў 15.00.

Кантакты:

Арганізатары просяць загадзя паведаміць пра ўдзел па тэлефоне або зарэгістравацца на старонцы ў сацыяльных сетках:

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця