Пошук

21.10.2024 11:22   Catholic.by
Фота: Яўгенія Найдовіч / Facebook

25 і 26 кастрычніка адбудзецца суботнік для ахвотных валанцёраў з усёй Беларусі, мэта якога — расчысціць руіны каталіцкай святыні каля вёскі Сулятычы, што пад Навагрудкам (Гродзенская дыяцэзія).

Паводле звестак, раней тут існаваў касцёл і дзейнічала каталіцкая парафія. Захаваліся толькі руіны святыні — касцёла ці капліцы, — пабудаванай, верагодна, на пачатку ХІХ стагоддзя ва ўнікальным для Беларусі егіпецкім архітэктурным стылі. Святыня была зруйнавана ў гады ваяўнічага атэізму.

Для ўсіх неабыякавых людзей ёсць унікальная магчымасць зрабіць добрую справу — уратаваць ад забыцця святое месца і помнік гістарычнай архітэктурнай спадчыны нашай краіны.

Прыехаць папрацаваць можна на абодва дні або на адзін з прапанаваных дзён. З сабой неабходна ўзяць які-небудзь працоўны інструмент: бензапілу, сякеру, звычайную пілу, граблі, трымер з кругам (з лескай не трэба), торбы для смецця і г.д.

Суботнік праводзіцца сумесна з супрацоўнікамі і валанцёрамі «Радыё Марыя» Беларусь.

  • Паведаміць пра ўдзел і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэл.:
    +375 (44) 771 99 83 – Марына
Абноўлена 21.10.2024 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа