Пошук

11.10.2024 08:26   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

Сусветны дзень хоспіснай і паліятыўнай дапамогі праводзіцца ў другую суботу кастрычніка, якая сёлета прыпадае 12 кастрычніка, і ў гэты дзень у касцёлах і цэрквах Гродна і Мінска пройдуць адмысловыя набажэнствы.

Арганізатарам мерапрыемстваў з’яўляецца Сусветны альянс паліятыўнай дапамогі (The Worldwide Palliative Care Alliance — WPCA). У Альянс уваходзяць нацыянальныя і рэгіянальныя арганізацыі, якія падтрымліваюць развіццё хоспіснай і паліятыўнай дапамогі ва ўсім свеце.

У Беларусі адным з арганізатараў мерапрыемстваў з’яўляецца «Цэнтр дапамогі жыццю» — дабрачынны фонд паліятыўнай дапамогі дарослым. Адмысловыя набажэнствы ў гэты дзень адбудуцца ў Гродне і Мінску.

Па вызначэнні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паліятыўная дапамога з’яўляецца падыходам, што паляпшае якасць жыцця пацыентаў, якія сутыкнуліся з небяспечнай для жыцця хваробай, і іх сем’яў шляхам палягчэння болю і кіравання іншымі сімптомамі, што прыносяць пакуты і падрываюць сілы. Паліятыўную дапамогу належыць аказваць з моманту пастаноўкі дыягназу небяспечнай для жыцця хваробы і на ўсім працягу хваробы.

  • Гродна
    • 8.00 – служба і паніхіда
      храм святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра (вул. Перамогі, 5)
    • 15.00 – усебеларускі звон памяці і малітвы з капліцы святых апосталаў Пятра і Паўла гродзенскага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці; трансляцыя звону будзе весціся анлайн на Instagram-старонцы фонду
    • 19.00 – святая Імша
      касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці (вул. Рэпіна, 2)
  • Мінск
    • 19.00 – святая Імша
      касцёл святога Яна Евангеліста і святога Максіміліяна Марыі Кольбэ (вул. Матусевіча, 80)

Таксама ў гэты дзень з 20.00 да 22.00 адбудзецца традыцыйнае запальванне свечак у дамах на знак памяці.

Арганізатары запрашаюць на супольную малітву калег, родных і блізкіх падапечных «Цэнтра дапамогі жыццю».

Абноўлена 11.10.2024 09:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа